Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Палажанка на волі

На свабоду са спецразмеркавальніка на Акрэсціна выйшла Наста Палажанка. Адзінаццаць дзён арышту актывістка "Маладога фронту" адбыла ў вязніцы паводле абвінавачання ў парушэнні арганізацыі масавых акцыяў. НАСТА ПАЛАЖАНКА, ЛІДАРКА «МАЛАДОГА ФРОНТУ»: "Пасадзілі мяне, відаць, прынцыпова, ведаючы, што ў мяне ўмоўны тэрмін -- і мне трэба даць гэты арышт. Бо ніякага правапарушэння я не здзяйсняла -- нават калі мець на ўвазе, што я не лічу правапарушэннем вывешванне нацыянальных святыняў, то я іх не вывешвала. Я не была на даху, не было ўсяго таго, што было напісана ў мяне ў пратаколе". Насту Палажанку арыштавалі разам з былым палітвязнем Уладзімірам Яроменкам, у дваццатую гадавіну абвешчання гербу "Пагоня" і бел-чырвона-белага сцяга нацыянальнымі сімваламі Беларусі. У жніўні ж яна адбыла 12 дзён арышту за ўдзел у пікеце дзеля падтрымання палітвязня, лідара "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча. У выніку наступнага парушэння праваахоўнікі могуць змяніць Насце захаду стрымання. За падзеі 19 снежня лідарка "Маладога фронту" была асуджаная на год вязніцы з гадавым адтэрмінаваннем. Вольга Кляўчэня, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]