У нашай краіне разгарнулася дабрачынная акцыя для вяртання Статуту Вялікага княства Літоўскага. Напісаная на старабеларускай мове, гэта дэ факта першая айчынная ды еўрапейская канстытуцыя. Аднак беларусы не маюць аніводнага аўтэнтычнага выдання Статуту. Цяпер Музей гісторыі Магілёва і ўсе ахвотныя збіраюць сродкі, каб выкупіць яго экземпляр у невядомага маскоўскага калекцыянера. belsat.eu