Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Чэргі не знікаюць

Чэргі ля польскіх консульстваў у Беларусі мелі ўжо знікнуць. Аднак чакаць візы ў суседнюю краіну па-ранейшаму даводзіцца доўга. Найбольш складанаю застаецца сітуацыя ў польскім консульстве ў Горадні. АПЫТАННЕ: "Ад чэрвеня. Вось падаў дакументы -- цяпер забіраю візу. Лічыце... Тры месяцы". "Даволі доўга -- месяц-паўтара. А трэцяй гадзіне ночы ўдалося без праблемаў зарэгістравацца". Дапамагчы пазбегнуць чэргаў мела рэгістрацыя візавай анкеты выключна ў электронным варыянце. Заняць чаргу тэарэтычна можна было без дадатковых перашкодаў -- асабіста і праз інтэрнэт. АНДЖЭЙ ХАДКЕВІЧ, ГЕНЕРАЛЬНЫ КОНСУЛ У ГОРАДНІ: "Гэта можна зрабіць кожны тыдзень у аўторак у другой палове дня. Гэтак мы хочам даць магчымасць зарэгістравацца кожнаму са свайго асабістага кампутара, а таксама зліквідаваць тут усялякае пасярэдніцтва". Аднак пажаданых вынікаў, прынамсі ў Горадні, новаўвядзенне пакуль не дало. Зарэгістравацца дагэтуль цяжка праз адсутнасць месцаў. Польскі бок тлумачыць гэта значным павелічэннем колькасці выдаваных візаў. Толькі на Гарадзеншчыне штотыдзень ажно да 8 тысячаў. Пераважная большасць дакументаў -- гэта шэнгенскія візы на так званыя "закупы". Яны доўгатэрміновыя, а каштуюць € 60. Атрымаць такую візу можна без запрашэння, склаўшы дэкларацыю пра намер зрабіць пакупкі ў польскіх крамах. Вядома, ахвочых даволі лёгка паехаць у Польшчу стала нашмат больш. АНДЖЭЙ ХАДКЕВІЧ, ГЕНЕРАЛЬНЫ КОНСУЛ У ГОРАДНІ: "Каб канчаткова зліквідаваць чэргі, трэба было б запрасіць на працу большую <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]