АЛІМПІЙСКАЯ КВАЛІФІКАЦЫЯ Беларускія спартоўцы ў акадэмічным веславанні не здолелі папоўніць сваёй скарбонкі пуцёўкамі на алімпіяду ў Лондан. На апошняй кваліфікацыйнай рэгаце ў Швейцарыі ніводны з 4-х нашых экіпажаў у лік алімпійцаў не трапіў. Адзначу, што за бортам галоўнага спартовага форуму 4-годдзя засталіся і прызёры алімпіяды ў Афінах Юлія Бічык і Наталля Гелах. Такім чынам, на гульнях у Лондане ў "акадэмцы" Беларусь рэпрэзентуюць: двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн і мужчынская чацвёрка аднавёславая без стырнавога -- Аляксандр Казубоўскі, Станіслаў Шчэрбачэня, Дзяніс Мігаль і Вадім Лялін. belsat.eu