Валюту ў абменніках можна будзе пакуль набываць без пашпарту. Увядзенне электроннай сістэмы ўліку яе пакупнікоў Нацбанк не адмяніў, але перанёс на месяц -- да 1 лістапада. Раней старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова заявіла, што набываць валюту выключна паводле пашпарту беларусам давядзецца ўжо 1 кастрычніка. Пры гэтым яна адзначыла, што праграмнае забеспячэнне для гэтага ўжо гатовае, а яго тэставанне інтэнсіўна вядзецца. Аднак захаваць вызначаныя тэрміны Нацбанку ўсё ж такі не ўдалося. Увесці ў Беларусі электронную сістэму набывання грамадзянамі валюты загадаў яшчэ напрыканцы жніўня прэзідэнт. Ян Бабіцкі, "Аб'ектыў"