Выдаткі на ежу -- самая значная частка ў бюджэце сярэднестатыстычнага беларуса. Паводле сацыёлагаў, гэта не менш за 40 % выдаткаў, тым часам як у суседніх Польшчы і Літве гэты паказнік балансуе на ўзроўні 20--25 %. І як паказала нашае апытанне, менавіта на харчах беларусы імкнуцца зэканоміць.