Добрымі не назавеш не толькі беларуска-польскія афіцыйныя дачыненні, але і наагул стасункі з Еўразвязам. Аднак кіраўнік Беларусі лічыць, што менавіта аб'яднаная Еўропа мусіць іх паляпшаць. Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не збіраецца змяняць сваёй пазіцыі наконт палітычных вязняў, вызвалення якіх дамагаюцца заходнія краіны.