Жыццё беларусаў паказалі ў літоўскай сталіцы. На вулічнай экспазіцыі можна пабачыць розныя ракурсы беларускай рэчаіснасці. Выстава прэзентуе здымкі прафесійных фотажурналістаў, якія прынялі ўдзел у конкурсе "Прэс-фота Беларусі -- 2012". Арганізавалі імпрэзу беларускія студэнты пры падтрыманні гарадскіх уладаў Вільні.