Заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы для правядзення мясцовага рэферэндуму перадалі ў выканкам Смалявічаў актывісты кампаніі "Гавары праўду!" разам з жыхарамі гораду і раёну. Галоўнае пытанне, якое мае быць вынесенае на народнае абмеркаванне: "Ці згодныя вы з размяшчэннем на тэрыторыі Смалявіцкага раёну Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку?". belsat.eu