Роўна тыдзень застаўся да канца рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне. Хтосьці рыхтуецца сам, але шмат хто з будучых абітурыентаў карыстаецца дапамогаю адмысловых курсаў ці рэпетытараў. На жаль, ведаў, атрыманых на школьных уроках, дзеля добрай здачы тэставання і паступлення ва ўніверсітэт не хапае.