Юлія Андрусішына, маці спевака Багдана Андрусішына, вядомага большасці беларусаў пад псеўданімам Данчык, жыве ў Амерыцы амаль усё сваё жыццё. Але яна захавала жывую цікавасць і любоў да бацькаўшчыны -- якія дэманструе сваімі вышыванкамі ў нацыянальных колерах.