Не паспеў выйсці, як ізноўку сеў. Актывіста «Маладога фронту» Рамана Васільева асудзілі на дванаццаць дзён арышту. Нібыта за лаянку. Два дні таму актывіст мусіў вызваліцца пасля аналагічнага арышту за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на гадавіну рэферэндуму. Але на яго паспяшаліся скласці новы пратакол. belsat.eu