Улады не перастаюць падкрэсліваць важнасць будаўніцтва АЭС у Беларусі і тое, што атам -- мірны. Аднак зусім не мірным чынам можа скончыцца лекцыя пра яго. Пра гэта сведчаць падзеі ўчорашняга вечара ў Менску. Спецназ на вуліцы затрымаў дваццаць аднаго чалавека ўсяго толькі за сустрэчу з вядомым прафесарам атамнай энергетыкі. belsat.eu