Праваабаронцаў «Вясны» паспрабуюць выселіць з офісу ў Менску. Больш за дзесяць гадоў цэнтр месціўся ў кватэры, зарэгістраванай на старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага. Судовыя выканаўцы сёння зрабілі першую спробу апісаць маёмасць. Такім чынам, цяпер працаўнікі «Вясны» могуць застацца не толькі без асуджанага на чатыры з паловаю гады зняволення кіраўніка, але і без месца для працы. belsat.eu