Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Паэт Беларусі

Ягоны верш "А я лягу, прылягу" стаў народнаю песняю. Ён -- народным паэтам. Нілу Гілевічу сёння -- восемдзесят гадоў. Апошнім часам Ніл Гілевіч не з'яўляецца на публіцы і не дае інтэрв'ю. Свой час ён цяпер выстачае на блізкіх людзей, родныя мясціны і творчасць. У вёсцы Слабада Лагойскага раёну, дзе Гілевіч нарадзіўся і жыў да самай вайны, яго памятаюць яшчэ падлеткам. Калі ён яшчэ не быў уганараваны шматлікімі прэміямі ды не меў навуковай ступені. ЗІНАІДА, ЖЫХАРКА ВЁСКІ СЛАБАДА: "Ён пісаў -- ён мне не пісаў, а пісаў такім дзеўкам, якія ўжо такія былі падростачкі, лісты, аповесці свае, быў добры, добры хлопчык. Хадзілі яны разам на танцы". Потым ужо ён зрабіўся філолагам, фалькларыстам, перакладчыкам і паэтам. Народным паэтам. А яшчэ дэпутатам -- напярэдадні абвешчання незалежнасці Беларусі, у часы, калі краіна перажывала адраджэнне нацыянальнай ідэі. ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН, ПАЭТ, ЖУРНАЛІСТ: "На жаль, у нас не так багата нараджаецца сур'ёзных палітычных грамадскіх дзеячаў, а паэты, пісьменнікі -- яны заўсёды вельмі тонка, вельмі добра адчувалі беларускую душу". Гілевіч ачольваў працоўную групу, якая рыхтавала праект "Закону аб мовах" у Беларускай ССР. Тады ж ён стварыў Таварыства беларускай мовы. АЛЕГ ТРУСАЎ, ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: "Ён у аснову ТБМ заклаў адну ўніверсальную ідэю, што толькі беларуская мова можа аб'яднаць беларускую нацыю: людзей усіх веравызнанняў, усіх нацыянальнасцяў, тых, хто жыве ў Беларусі, і тых, хто не жыве". Дзвюхмоўя, якое ўсталявалася пазней <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]