5, 7, 10 ці 15 содняў пазбаўлення волі. Адміністратыўныя арышты моладзевых актывістаў сталі зручным рычагом ціску для праваахоўнай і судовай сістэмаў. Толькі сёння, напярэдадні візіту прэзідэнта Пуціна ў Менск, такім чынам прэвентыўна ізалявалі Максіма Вінярскага з «Еўрапейскай Беларусі» і лідара беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша. Кампанію супраць такой практыкі распачалі праваабарончы цэнтр «Вясна» і «Малады фронт», актывістаў якога, бадай, часцей за іншых саджаюць за краты. belsat.eu