Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Штогоду два расстрэлы

Артыкул -- тэрарызм. Найвышэйшая кара -- смерць. Чарговымі ў беларускай камеры смяротнікаў могуць стаць Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў, абвінавачаныя ў справе аб выбуху ў менскім метро. НАСТА ЛОЙКА, ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА»: "Патэнцыйна гэтыя людзі могуць трапіць пад смяротны прысуд. Я вельмі спадзяюся, што гэтага не адбудзецца, але калі ўсё ж гэтак здарыцца, то, безумоўна, мы будзем вельмі актыўна займацца гэтым пытаннем і адстойваць іхнае жыццё да апошняга". За правы асуджаных праваабаронцы змагаюцца ў межах адмысловай праграмы супраць смяротнага пакарання. АНДРЭЙ ПАЛУДА, КААРДЫНАТАР ПРАГРАМЫ «ПРАВААБАРОНЦЫ СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ»: "Гэта і юрыдычная дапамога людзям, якія асуджаныя на смяротнае пакаранне. Гэта праца са сваякамі, у тым ліку і псіхалагічнага кшталту, бо гэтыя людзі таксама вельмі моцна пакутуюць". Пакутуюць, бо не толькі страцілі сваіх блізкіх, але і не маглі іх пахаваць. Целы не выдаюцца, дзень смерці ды месца пахавання не паведамляюцца. СВЯТЛАНА ЖУК, МАЦІ ПАКАРАНАГА СМЕРЦЮ: "Часам едзеш, і ўздоўж дарогаў шмат крыжоў стаіць, помнікаў, вянкоў... І думаеш: вось чаму чалавек разбіўся на дарозе, стаіць крыж, у яго ёсць магіла? Чаму я не магу прыйсці на магілу свайго сына? Гэта вельмі жорстка". Як жорстка і тое, што ніводная судовая сістэма не застрахаваная ад памылкі. І беларуская Феміда таксама мае гэты сумны досвед. СЯРЖУК СЫС, ПРАВААБАРОНЦА, ЖУРНАЛІСТ: "Справа Міхалевіча была -- віцебскага маньяка. Аднаго чалавека расстралялі, адзін аслеп <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]