Зарэгістраваны ў Латвіі Інстытут беларускай гісторыі і культуры (ІБГіК) мае намер спрыяць стварэнню ў Беларусі таварыстваў аматараў беларускай гісторыі. Пра гэта заявіў дырэктар інстытуту Віктар Яўмененка. Ён паведаміў, што Інстытут беларускай гісторыі і культуры -- гэта грамадская непалітычная і некамерцыйная арганізацыя, зарэгістраваная ў Латвіі 28 сакавіка 2012 г. Сваёй мэтаю яна ставіць вывучэнне і прапаганду беларускага народу і яго гісторыі. У той жа час, адзначыў Яўмененка, сябры арганізацыі маюць намер актыўна дзеяць і на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці, спрыяць стварэнню ў рэгіёнах краіны таварыстваў аматараў беларускай гісторыі.