Арганізатары фан-зоны «Еўра-2012» у Харкаве паказалі публіцы ўласную жывёліну-прадказальніка. Украінскім «Паўлем» (гэтак звалі нямецкага васьмінога, які беспамылкова прадказваў вынікі футбольных матчаў) стаўся тхор Фрэд. Фрэд -- не адзіная жывёліна, што паспрабуе прадказаць вынікі гульняў. У Кіеве гэтыя функцыі выконвае кабан, а ў Кракаве -- сланіха. Тхор Фрэд будзе выбіраць паміж двума міскамі з ежаю, каля кожнай з якіх будуць сцягі тых камандаў, што сустракаюцца на футбольным полі. На тое, каб вызначыцца з выбарам, у прадказальніка будзе 15 хвілінаў.