Відэа з канцэрту тут: belsat.eu Упершыню ў Магілёве з канцэртам выступіў гурт «Сурганова и Оркестр» з праграмаю «Увидимся скоро». Пасля выступу лідарка гурта дала «Белсату» кароткае інтэрв'ю. «Я не магла ўявіць, што народ будзе так цёпла прымаць, ведаць песні, выклікаць на біс, што народ прытаіўшы дыханне будзе слухаць «Бабочку» Бродскага. Я абсалютна шчаслівая, я закаханая ў магілёўскую публіку, бо такой з'яднанасці, такога драйву і аддачы, прызнаюся, не атрымліваеш у кожным горадзе», -- распавяла музыка журналістам «Белсату».