У Дзень дзіцяці «Белсат» падрыхтаваў падарунак для сваіх самых важных гледачоў. На вуліцах буйных гарадоў вясёлыя клоўны будуць з балонікамі ды кветкамі шукаць маленькіх гледачоў. 1 чэрвеня а 16:05 -- цэлая гадзіна ўлюбёных мультфільмаў вашых дзетак. А 19:45 «Белсат» традыцыйна пакажа казку на дабранач. На новай старонцы «Белсату» цяпер можна глядзець і спампоўваць мультфільмы на беларускай мове, калі вы толькі пажадаеце. А як найхутчэй знайсці менавіта казкі -- на галоўнай старонцы падкажа банер.