Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Палажанка: Арыштант на Акрэсціна -- не палітвязень?

Паводле намесніцы старшыні «Маладога фронту» Насты Палажанкі, улады перасталі выкарыстоўваць супраць палітычных праціўнікаў Лукашэнкі крымінальныя справы, каб не выклікаць рэзанансу ў грамадстве і негатыўнай міжнароднай рэакцыі. «Той, хто адбывае арышт на Акрэсціна, нібыта не ёсць палітвязнем, нібыта не пакутуе -- усе за столькі гадоў прызвычаіліся, што людзі сядзяць пад арыштам», -- мяркуе Наста Палажанка. Яна падкрэслівае, што ўмовы адбывання адміністратыўнага арышту могуць быць горшыя за ўмовы ўтрымання асобаў, у дачыненні якіх ажыццяўляецца крымінальны пераслед. «У нас у Беларусі шмат хто асуджаны на ўмоўны тэрмін, і мы лічымся палітвязнямі. Ды я не перажыла і долі таго, што адчуваюць хлопцы, якія цяпер знаходзяцца на Акрэсціна», -- дадала намесніца «Маладога фронту».
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]