31 мая сталічныя белавалосыя прыгажуні заклалі Клумбу бландзінак у Батанічным садзе. Кажуць — першую ў свеце. Ахвочых пакорпацца ў градзе ды яшчэ ў кароткіх сукентах і на шпільках можна было пералічыць на пальцах. Сярод вядомых беларусак былі заўважаныя Ларыса Грыбалёва, ўдзельніцы гурта «Топлес» і вядучая Ганна Бонд. Апошняя, праўда, бландзінкай з'яўляецца хіба што ў душы. Але чарнявая Ганна таксама пасадзіла кветачку. Журналісты «НН» запыталіся ў прыгажуняў пра тое, ці не даецца ім у знакі стэрэатып пра бландынак-дурнічак. А таксама задалі правакацыйнае пытанне: што б яны зрабілі для таго, каб палепшыць жыццё ў Беларусі, калі б зрабіліся прэзідэнткамі? / Belarusian blondes set up a flower bed in Minsk on May 31, 2012.