Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Абвешчанне прысуду Мубараку

Абвесцілі прысуд былому егіпецкаму дыктатару. Хосні Мубарака, што кіраваў краінаю цягам 30 гадоў, прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Яго прызналі вінаватым у здушэнні мірных дэманстрацыяў, у выніку чаго загінулі не менш за 800 чалавек. Ля будынку суда сабраліся праціўнікі былога дыктатара, абвешчанне выраку выклікала эмацыйную рэакцыю -- людзі пачалі спяваць, танчыць, запускаць феерверкі. Шмат хто асцерагаўся, што ўсё яшчэ магутныя палітычныя хаўруснікі Мубарака будуць аказваць ціск на суд. Тым не менш, пасля першай радасці да некаторых дэманстрантаў прыйшло засмучэнне тым фактам, што экс-кіраўнік не атрымаў смяротнага прысуду, а таксама апраўданы паводле некаторых карупцыйных абвінавачанняў.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]