Ажыўленне беларуска-венесуэльскіх адносінаў прыйшлося на 2010 год -- тады Аляксандр Лукашэнка быў з афіцыйным візітам у Каракасе ды запрапанаваў супрацу ў вайсковай галіне. Пазней падчас чарговага канфлікту з кіраўніцтвам Расеі, Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўваў цесныя дачыненні з Чавесам дзеля спробы дыверсіфікацыі пастаўкі расейскай нафты. Аднак праект па дастаўцы венесуальскай нафты ў Беларусь згубіў актуальнасць, як толькі афіцыйны Менск ізноў атрымаў доступ да танных расейскіх энэрганосьбітаў.