Роўна чатыры дні засталося да найбуйнейшай футбольнай падзеі нашай часткі свету -- чэмпіянату Еўропы па футболе. Сёлета ён адбудзецца ў дзвюх суседніх дзяржавах: Польшчы ды Украіне. І хоць нашай зборнай не ўдалося прабіцца ў 16 наймацнейшых камандаў кантыненту, гэта не значыць, што беларусаў і Беларусі на «Еўра» не будзе. Сёння «Аб'ектыў» пачынае шэраг рэпартажаў з еўрапейскіх спаборніцтваў: у іх усё, што трэба ведаць, каб не пачувацца чужым на гэтым свяце футболу.