Больш інфармацыі тут! belsat.eu Пабачыць аўтамабілі вытворчасці першай паловы мінулага стагоддзя і сустрэцца з уладальнікамі ўнікальных аўтаў -- гэта было магчыма падчас аўтапрабегу "Олдтаймэр-ралі 2012" у Менску. На імпрэзе былі паказаныя рарытэтныя аўты, якія застаюцца ў добрым стане, прайшлі тэхнічны агляд і прыдатныя для эксплуатацыі. Менчукі маглі пабачыць прыгожыя мадэлі, вырабленыя як у СССР, так і на Захадзе. Некаторыя экіпажы былі ўбраныя адпаведна стылю прэзентаванага аўтамабіля. Можна было дакрануцца да гісторыі, трымаючы на мушцы нямецкага эсэсаўца ці размаўляючы з савецкім разведчыкам.