Жыць стане даражэй! Першы дзень месяца -- і чарговае павышэнне цэнаў. Угару пайшлі кошты жыллёва-камунальных паслугаў ды цана на аўтамабільнае паліва. Непрыемным падарункам гэтае падаражанне сталася для пенсіянераў, бо акурат сёння адзначаецца Дзень людзей сталага веку. На чым будзем эканоміць?