Паводле ўсіх падлікаў, не менш за месяц застаецца да пачатку выбарчай кампаніі. І ўсё мацней гучыць пытанне: ці здолее апазіцыя прыйсці на парламенцкія выбары аб'яднанаю? У Менску адбыўся чарговы круглы стол з удзелам лідараў апазіцыйных структураў Беларусі. Дыскусія прайшла без журналістаў, але не засталося таямніцаю, што перамовы былі настолькі напружаныя, што безвыніковыя. А шанцы на адзінства апазіцыі знікаюць, як дні з выбарчага календара. belsat.eu