Былы кандыдат на прэзідэнцтва і палітычны вязень Дзмітры Вус на волі! Сёння яго выпусцілі з Рэспубліканскага шпіталю, куды раней накіравалі з магілёўскай калоніі. Цяпер палітык у Менску. Дзмітрый Вус стаўся 25-м вызваленым паводле ўказу прэзідэнта аб памілаванні.