Былога следчага міліцыі Андрэя Пыжыка, які патаемна з'ехаў у Польшчу больш за 5 гадоў таму, ледзь не дэпартавалі ў Беларусь. Капітан Пыжык падчас службы ў Жодзіна адмовіўся фабрыкаваць крымінальную справу супраць апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты. Пасля гэтага сам трапіў пад рэпрэсіі ды быў вымушаны разам з сям'ёй ратавацца за мяжой. Аднак беларускія спецслужбы паспрабавалі дастаць Пыжыка з дапамогай Інтэрполу. belsat.eu