Збіты міліцыянтамі, а потым абвінавачаны ў лаянцы і несанкцыянаваным пікетаванні, а цяпер яшчэ і ў самазбіцці. Гэта гісторыя моладзевага актывіста Андрэя Молчана, які 19 траўня разгарнуў у Менску нацыянальны сцяг, каб падтрымаць вязня Сяргея Каваленку. Але гісторыя не скончаная -- моладзевага актывіста, які яшчэ на бальнічным, сёння выклікалі ў Следчы камітэт. Правяраецца факт збіцця. belsat.eu