Галоўная спартовая падзея лета стартавала. Цырымонія адкрыцця самага прэстыжнага на нашым кантыненце футбольнага чэмпіянату "Еўра-2012" адбылася сёння ў Варшаве, і сёння ж пачаліся першыя матчы. І хоць нашая зборная не трапіла ў 16 наймацнейшых камандаў Старога Свету, аднак упершыню ў гісторыі свята самага папулярнага віду спорту адбываецца так блізка ад нашых межаў. belsat.eu