Фестываль дзіцячых вазкоў у парку Горкага ў Менску сабраў дзясяткі аматараў шпацыраў з дзецьмі. Шматлікія ўдзельнікі фэсту ўпрыгожылі вазкі кветкамі, а некаторыя пайшлі яшчэ далей. Гэтак, адзін з вазкоў ператварылі ў палац з малою прынцэсаю. Адбыўся таксама парад калясак, працавалі алея забытых гульняў і творчыя майстэрні, прайшла дабрачынная выстава-продаж работ выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.