Студэнтамі беларускіх вышэйшых навучальных установаў сёлета зробяцца амаль на 10 % менш маладзёнаў. Менш цяпер шанцаў трапіць і на «бюджэт» на гуманітарныя, юрыдычныя, адным словам «нетэхнічныя» спецыяльнасці. Колькасць бюджэтных месцаў на іх скарацілася ў сярэднім на чвэрць. Усё гэта адпавядае новай стратэгіі развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі, прапанаванай Міністэрствам адукацыі. Хто ад яе страціць, а хто атрымае карысць? belsat.eu