Замест «Маршу мільёнаў» -- размова са следчымі. Заўтрашняя акцыя расейскай апазіцыі можа застацца без кіраўніцтва. На допыты выклікаюць Аляксея Навальнага, Сяргея Удальцова, Іллю Яшына і Ксенію Сабчак. У іхных кватэрах правялі вобшукі. Афіцыйная прычына -- расследаванне справы аб масавых беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня. Ці выпадкова дзень допытаў супаў з акцыяй апанентаў Пуціна? belsat.eu