Украінскі бізнесовец ды экс-памочнік Віктара Януковіча Павал Барулька нечакана стаў нацыянальным інтарэсам Беларусі. Як паведамляе расейскае выданне "КоммерсантЪ", былога банкіра, абвінавачанага ў найбуйнейшым у гісторыі Украіны крадзяжы, Беларусь адмовілася выдаць украінскай пракуратуры. Сваё рашэнне чыноўнікі патлумачылі тым, што экстрадыцыя падазраванага можа нанесці шкоду суверэнітэту ці бяспецы нашай краіны. belsat.eu