belsat.eu Паводле афіцыйнай інфармацыі, дзяржава забяспечвае жыхароў забруджаных тэрыторый «чыстымі» прадуктамі, аднак гэта не замінае ім гадаваць скаціну і нават здаваць яе на мяса. Жывёлу некаторы час утрымліваюць на «чыстым» рацыёне, пасля чаго лічыцца, што іхнае мяса робіцца бяспечным. Пра гэта гавораць самыя жыхары, хоць на афіцыйным узроўні гэтая інфармацыя не пацвярджаецца.