Лета -- для адных час адпачынку, а для іншых -- прадпрымальніцтва. Смачным і высокадаходным бізнесам у "клубнічны сезон" традыцыйна займаліся на поўдні нашай краіны, у тым ліку ў Лунінецкім раёне. Клубніцы -- першыя ягады, што з'яўляюцца на нашым стале ўлетку, а таму і попыт на іх заўсёды быў высокі. Аднак крызіс паўплываў на пакупніцкую здольнасць людзей. Колькі ж цяпер можна зарабіць на сакаўных ягадах? belsat.eu