Расея лічыць Беларусь часткаю сваёй уласнасці, таму інвестуе грошы ў будучыню, якая будзе ёй належаць. Гэтак мяркуе палітолаг Павал Усаў, які выказаўся пра чарговы грашовы транш ЕўрАзЭС для Беларусі: «Расея ніколі нічога не робіць проста так, і калі даюцца такія буйныя сумы, то будуць чакацца адпаведныя крокі з боку Беларусі». На сённяшні дзень гэтымі крокамі, паводле палітолага, выступаюць прыватызацыя буйных беларускіх прадпрыемстваў, стварэнне сумесных прадпрыемстваў з Расеяй (што па сутнасці азначае кантроль над беларускім бізнесам з боку расейскага), а таксама палітычныя крокі ў кірунку далейшай палітычнай інтэграцыі Беларусі і Расеі.