27 ліпеня ў Мінску мусіла адбыцца чарговая акцыя пратэсту па серадах. Гэтым разам планавалася, што удзельнікі акцыі збяруцца на Камароўскім рынку і выстраяцца ў чэргі да зачыненых павільёнаў. Аднак пратэстоўцы згубіліся ў натоўпе пакупнікоў з рынка, а некаторыя і папросту самі далучыліся да чэргаў па прадукты. Па прыблізных ацэнках удзельнікаў акцыі было прыблізна каля 20 чалавек.