Алан Дзагоев, ключавы гулец зборнай Расеі на чэмпіянаце Еўропы па футболе, разам з галоўным трэнерам зборнай Дыкам Адвакаатам звярнуліся да расейскіх заўзятараў з заклікам не парушаць законаў і не браць удзелу ў сутычках з іншымі фанатамі. Расейскі футбольны саюз мае заплаціць 120 тысяч еўраў штрафу за тое, што фанаты падчас гульні з чэхамі кідалі петарды на поле, а таксама вывешвалі абразлівыя банеры. У выпадку паўтарэння бясчынстваў, УЕФА абяцае аштрафаваць зборную Расеі на шэсць пунктаў у наступным адборачным цыкле чэмпіянату Еўропы.