Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ці рэальны заробак памерам $ 500--700 да канца года?

belsat.eu Паводле Аляксандр Лукашэнкі, заробкі на дзяржаўных прадпрыемствах мусяць перавысіць $ 500, а на прыватных -- $ 700. Мы запыталі менчукоў, ці вераць яны ў такія прагнозы. «Сярэдні заробак 500 долараў будзе, ён ужо цяпер ёсць, але ў каго 20 млн, у каго 3 млн рублёў», -- гаворыць жыхарка Менску. Тыя ўдзельнікі апытання, што выказвалі скептыцызм адносна выканання патрабаванняў Лукашэнкі, мяркуюць, што для гэтага няма фактычны падставаў, бо ў беларускай эканоміцы не назіраецца кардынальных зменаў да лепшага. «Верыць можна, але мы ведаем, што з гэтага атрымліваецца -- мы ўжо атрымлівалі па 500 долараў, і што ў выніку выйшла? Калі мы зноў будзем атрымліваць 500 долараў, то ў наступным годзе нас чакае яшчэ большы крызіс», -- мяркуе ўдзельніца апытання.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]