ШВЕЦЫЯ ЎСЛЕД ЗА ІРЛАНДЫЯЙ Напярэдадні закончыўся другі тур групавых турніраў футбольнага "Еўра-2012". У падгрупе "D" зборная Украіны нічога не здолела проціпаставіць магутнай атакоўнай машыне каманды Францыі ды саступіла 0:2. А зборная Англіі ў звышдраматычным двубоі адолела Швецыю 3:2, прымусіўшы скандынаваў пакаваць валізы. Вырашальны мяч на 78-й хвіліне пяткаю, амаль адзін у адзін як у 1982-м народны беларускі футбаліст Аляксандр Пракапенка ў браму кіеўскага "Дынама", правёў 21-гадовы форвард "Манчэстэр Юнайтэд" Дэні Ўэлбэк. Французы ды англічане набралі па 4 пункты, 3 -- засталося ў гаспадароў з Украіны. У заключным туры 19 чэрвеня Францыя згуляе са Швецыяй, англічане ж паспрачаюцца з "жоўта-блакітнымі". belsat.eu