У гэта цяжка паверыць, але Полу МакКартні 70 гадоў! Адзін з заснавальнікаў легендарнага музычнага гурта «Бітлз», сэр Пол МакКартні, святкуе сёння свой дзень народзінаў. У ягоныя 70 за плячыма легендарнага «бітла» шэсць дзясяткаў кружэлак, якія маюць залаты статус. Дарэчы, святочны дзень сэр Пол правядзе ў коле блізкіх -- з жонкай і пяццю дзецьмі. Да віншаванняў музыку, на песнях якога вырасла не адно пакаленне меламанаў, далучаецца і «Аб'ектыў». belsat.eu