У авіяпарку прэзідэнта Беларусі новы борт нумар 1 -- Боінг-767. Застаецца толькі гадаць, чаму ўлады хаваюць самалёт пад лаваю ды афіцыйна не пацвярджаюць гэтай інфармацыі. Ці то кошт авіялайнера стрымлівае ад каментароў, ці тое, што ягоным папярэднім уладальнікам быў нябожчык Туркменбашы. belsat.eu