Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Навучальны год распачаўся

Еўрапейскасць і дэмакратыя -- вось будучыня Беларусі. Парасткі свабоды задушыць не ўдасца, упэўнены прэм'ер-міністр Літвы. Сёння ў Вільні Андрус Кубілюс узяў удзел ва ўрачыстым пачатку чарговага навучальнага года Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. АНДРУС КУБІЛЮС, ПРЭМ'ЕР-МІНІСТР ЛІТВЫ: «У ЕГУ расце спелая грамадзянская супольнасць Беларусі, маладое пакаленне думаючых асобаў, будучых лідараў дэмакратычнай Беларусі. Таму ўвага да ЕГУ з боку Літвы не выпадковая». У 2005 г. Літва сталася для ЕГУ другім домам. Годам раней пад ціскам уладаў Беларусі ўніверсітэт мусіў спыніць сваю працу ў Менску. Цяпер ён мае статус літоўскага ўніверсітэту. На магістарскай і бакалаўрскай праграмах навучаюцца каля 2000 студэнтаў, пераважна з Беларусі. Налета ўніверсітэт-выгнаннік будзе святкаваць 20-ю гадавіну з моманту стварэння. Вольга Кляўчэня, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]