Калі кіроўцы машынаў хуткай дапамогі не выйдуць на працу, не будзе магчымасці ратаваць людское жыццё. Таму незадаволеныя сваймі заробкамі кіроўцы не могуць страйкаваць. Увагу да сваёй ужо даўно набалелай праблемы яны прыцягваюць праз... незалежныя медыі. Перад восьмаю гадзінаю раніцы на менскай падстанцыі № 4 хуткай медычнай дапамогі -- перазменка. Настрой хутчэй не працоўны, а пратэставы. belsat.eu