Іх скалечылі ды кінулі паміраць. У Новалукомлі, што на Віцебшчыне, невядомыя разбурылі гнёзды вялікіх бакланаў і адрэзалі птушанятам дзюбы. Бесчалавечныя дзеянні расследуе міліцыя. Але дзясяткі маладых птушак чакае адно смерць -- альбо ад голаду, альбо ад рукі ветэрынараў, каб не працягваць іхных пакутаў. Увага: рэпартаж утрымлівае жорсткія кадры, але мы не маглі іх не паказаць. belsat.eu