„У нас ніводнага паялка на тэрыторыі Беларусі не было знішчана ці растраляна, у нас былі толькі перасылачныя пункты. Палякі, што праходзілі праз іх, канцэрнтраваліся ў асноўным у Расеі і магчыма ва Украіне" - заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі ў снежні 2011 года. Аднак незалежныя гісторыкі цвердзяць, што гэтая заява -- хлусня. Дакументы пра растрэлы маглі быць згубленыя, засакрэчаныя, альбо знішчаныя, але тое, што на тэрыторыі Беларусі растрэльвалі жаўнераў Войска польскага, не выклікае сумневаў у польскіх гісторыкаў.